Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
20 сакавіка стала вядома пра затрыманьне вядомага ў Менску хрысьціянскага прапаведніка, паэта і выканаўцы аўтарскай песьні, бацькі семярых дзяцей Сяргея Мельянца, паведаміла «Хрысьціянская візія».
Вядома, што яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу. Прычыны і нагода перасьледу невядомыя. Ягоны брат Мікалай паведаміў, што Сяргея пакаралі 13 днямі арышту і накіравалі ў менскую турму на завулку Акрэсьціна.
Сяргей Мельянец вядомы тым, што хадзіў на палітычныя судовыя працэсы ў Менску і рабіў адтуль нататкі для Facebook.
Пасля выбараў 2020 года яго затрымлівалі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматдзетнай сям’і пагражаюць «сацыяльна-небясьпечным становішчам» за бел-чырвона-белыя жалюзі на вокнах