Інвэстар кампаніі «Солар Лэнд», грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіябод Тутуньян Машад падаў пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак у сувязі з тым, што дзяржава нацыяналізавала сонечную электрастанцыю ў Чэрыкаўскім раёне, якая належала кампаніі.
Пазоў зарэгістраваны 19 сакавіка 2024 году.
Пазваным выступае Рэспубліка Беларусь, а таксама Аляксандар Лукашэнка, прэм’ер-міністар, міністры замежных спраў, юстыцыі, эканомікі, энэргэтыкі і старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці. Брытанскага фундатара будзе прадстаўляць Princeton Partners LLC, Dubai, UAE.
У якасьці падставы для падачы пазову ўказана пагадненьне Вялікай Брытаніі і Беларусі аб садзейнічаньні ажыцьцяўленьню і абароне інвэстыцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найвялікшую сонечную электрастанцыю Беларусі, якую аднялі ў брытанскага інвэстара, вырашылі прадаць з аўкцыёнуНайбуйнейшую сонечную электрастанцыю Беларусі плошчай 220 га, разьмешчаную ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, аднялі ў брытанскага інвэстара.
Улетку 2023 году інвэстар ТАА «Солар Лэнд» прапаноўваў ураду Беларусі пачаць мірныя перамовы. Ён патрабаваў кампэнсацыю, роўную поўнай рынкавай вартасьці ягоных інвэстыцый, якая ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў ЗША.
Беларускія ўлады на перамовы не пайшлі, канфіскавалі электрастанцыю і выставілі яе на аўкцыён у сакавіку 2024 году. Аўкцыён не адбыўся, бо ніхто не адважыўся купіць прадпрыемства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прайшоў аўкцыён продажу сонечнай электрастанцыі, якую забралі ў брытанскага інвэстара ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 388 тысяч сонечных модуляў, мэталапракатны завод. Як беларуская дзяржава забірала прадпрыемствы ў інвэстараў