25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але, на думку прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне.
З падменай фактаў і вольным тлумачэньнем гісторыі беларускай незалежнасьці разьбіраецца Дзьмітры Гурневіч.