Францыя — самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам?
Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг, сацыёляг, доктар паліталягічных навук са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі.
1:29 – Чаму Макрон памяняў рыторыку адносна Крамля з лагоднай на ваяўнічую
5:49 – Як грамадзкая думка Францыі ўспрыняла радыкалізацыю Макрона
9:22 – Ці зьмяніла вайна ва Ўкраіне русафільскія настроі ў Францыі
11:29 – Наколькі шчырая зьмена пазыцыі Марын Лё Пэн у стаўленьні да Пуціна
13:09 – Ці ёсьць у Францыі амбіцыі стаць лідэрам Эўразьвязу
15:49 – Наколькі адрозьніваюцца вонкавы і ўнутраны вобраз Эманюэля Макрона
19:34 – Якая прэзыдэнцкую спадчыну пакіне пасьля сябе Макрон
22:14 – Чаму ў багатай Францыі імкліва падае нараджальнасьць
25:15 – Ці ўдаецца пратэстоўцам у Францыі бараніць свае правы і дамагацца рэалізацыі патрабаваньняў
31:01 – Якія сёньня найбольш моцныя і слабыя бакі францускай эканомікі
34:31 – Што адбываецца з францускай ідэнтычнасьцю
38:09 – Чаму бунтуюцца імігранцкія раёны ў францускіх гарадах
40:16 – Ці пацярпела паразу француская палітыка шматкультурнасьці
43:29 – У чым фэномэн францускіх крайне правых і ці ёсьць шанец у Лё Пэн перамагчы на выбарах
46:36 – Чаму францускія левыя перажываюць крызіс
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам і што замінае вынайсьці лек. Расказвае анколяг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца з Амэрыкай. Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.