Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз нацыянальных органаў статыстыкі. Па выніках студзеня Беларусь ужо была шостай.
Наперадзе Казахстан з 1,9 працэнта. У першай пяцёрцы таксама Расея (1,55 працэнта) і Малдова (1,51 працэнта).
Далей – Эстонія (1,4%), Азэрбайджан (1,2%), Кіргізстан, Літва (па 1%), Узбэкістан (0,97%), Латвія (0,9%), Таджыкістан, Украіна (па 0, 7%) і Армэнія (0,4%). Туркмэністан больш за пяць гадоў не публікуе зьвестак аб інфляцыі.
Сярэдняя інфляцыя на тэрыторыі былога СССР у студзені-лютым 2024 году склала 1,09%. Гэта ніжэй, чым за два месяцы 2023 і 2022 гадоў (1,57% і 2,28% адпаведна).
У лютым па росьце спажывецкіх цэнаў Казахстан і Беларусь з 1,1 працэнта і 0,94 працэнта таксама занялі першыя месцы. Далей – Малдова (0,71%), Кіргізстан, Літва (па 0,7%), Расея (0,68%), Азэрбайджан (0,6%), Узбэкістан (0,32%), Таджыкістан, Украіна (па 0,3%) і Латвія (0,1%). У Грузіі і Эстоніі цэны не зьмяніліся, у Армэніі зьнізіліся на 0,7%.
Сярэдняя месячная інфляцыя склала 0,41% (у лютым 2023-га – 0,74%, 2022-га – 1,12%).
Для параўнаньня: інфляцыя ў Польшчы з пачатку году склала 0,7%, за люты – 0,3%.
У 2023 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,84% (5-е месца на тэрыторыі былога СССР), у 2022 годзе – на 12,83% (9-е), у 2021-м – на 9,97% (таксама 9-е), у 2020-м – на 7,36% (5-е), у 2019-м – на 4,73% (6-е), за апошнія пяць гадоў – на 47,66%, з улікам студзеня-лютага 2024 году – на 50, 23%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лютым вырасьлі на 8% у гадавым вымярэньні, — Нацбанк ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені ў Беларусі зьнізіліся сярэднія заробкі, найбольш у ІТ. Расказваем, чаму так адбылося і што тармозіць эканоміку