Падсуднаму Раману Галузу пагражае да 15 гадоў калёніі.
У Менскім гарадзкім судзе 21 сакавіка пачаўся разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы.
Рамана Галузу абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Падрабязнасьці справы не раскрываюцца. Яе будзе разглядаць Алена Шылько.
- 19 ліпеня 2022 году Раман прыехаў у Беларусь і зьнік: пра ягонае месцазнаходжаньне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясьціў пошукі. Пазьней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжаньне ўстанавілі. Знаёмы Рамана ў сацсетках напісаў, што той у СІЗА КДБ.
- У Польшчы Галуза скончыў унівэрсытэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валянтэрствам, у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле ягонага знаёмага, затрыманьне Рамана магло быць загадзя сплянаваным беларускімі сілавікамі.
- Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калёніі.