У менскай кватэры кіраўніка выданьня Malanka Media і заснавальніка плятформы Zubr Паўла Марыніча 20 сакавіка праходзіць ператрус, паведаміла выданьне Malanka Media.
Павал Марыніч не жыве ў Беларусі з 2010 году. Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, там цяпер жыве родны брат Паўла зь сястрой, паведаміў Марыніч. Інфармацыі аб прычынах візыту сілавікоў пакуль няма.
«Пакуль я ня ведаю, што яны там шукаюць: проста ствараюць „конскі тупат“, а можа, чарговую крымінальную справу ўжо сфальсыфікавалі», — пракамэнтаваў Павал Марыніч Malanka Media.
18 сакавіка Паўлу Марынічу прысудзілі 4 гады калёніі завочна ў рамках «спэцвядзеньня» ў справе за зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму ў 2022 годзе (паводле (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэксу).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК завёў справу на прадстаўнікоў «народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа», пачаліся ператрусы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе