Раней у СМІ зьявіліся паведамленьні, што Арына Сабаленка ня выступіць у Маямі ў сувязі з гібельлю беларускага хакеіста і трэнэра Канстанціна Кальцова, зь якім яна сустракалася з 2020 году.
19 сакавіка Арына Сабаленка правяла 9-ю трэніроўку ў Маямі. Яна пачне выступ з другога раўнду і згуляе першы матч 22 сакавіка супраць сваёй блізкай сяброўкі, гішпанкі Паўлы Бадаса, якая ў першым туры перамагла румынку Сімону Халеп.
«Учора я шмат зь ёй размаўляла. Сёньня раніцай таксама. Я ведаю, праз што яна праходзіць. Я ведаю ўсю сытуацыю, што адбываецца. Для мяне гэта крыху шок, таму што яна мая найлепшая сяброўка і я не хачу, каб яна пакутавала. Гэта вельмі цяжкая сытуацыя», — сказала Паўла Бадоса на прэс-канфэрэнцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць беларускага хакеіста Кальцова — меркаванае самагубства, — паліцыя МаяміРаніцай 19 сакавіка стала вядома, што 18 сакавіка ў Маямі памёр знакаміты беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў. Яму было 42 гады. Як паведамілі Свабодзе ў паліцыі Маямі, меркаваная прычына сьмерці — самагубства, «падазрэньняў наконт гвалтоўнага характару сьмерці няма».
Апошнім часам Кальцоў працаваў памочнікам трэнэра ў башкірскім «Салавату Юлаеву» з Уфы, у складзе якога ў 2011 годзе здабыў свой галоўны трафэй як гулец — Кубак Гагарына (прыз за перамогу ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе). 18 сакавіка стала вядома, што беларус пакіне Ўфу. Паводле папярэдняй інфармацыі, Кальцову прапаноўвалі ўзначаліць менскае «Дынама» і зборную Беларусі.
28 студзеня 2003 году Канстанцін Кальцоў дэбютаваў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету — НХЛ. Ён стаў пятым беларусам у гісторыі лігі. За акіянам Кальцоў выступаў за аўтарытэтны клюб «Пітсбург Пінгвінз». Таксама ў кар’еры Кальцова былі расейскія клюбы, у тым ліку згаданы «Салават Юлаеў», а завяршыў карʼеру хакеіста ў 2016-м у менскім «Дынама». Пасьля гэтага Канстанцін працаваў трэнэрам у тым жа менскім «Дынама», «Берасьці», маладачанскім «Дынама», і ў расейскіх «Спартаку» (Масква) і «Салавату Юлаеву» (Уфа).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім тэнісісткам Сабаленцы і Азаранцы дазволілі гуляць на Алімпіядзе ў Парыжы і ў парным разрадзе