Сярод іншага, указам вызначана, што беларускі касманаўт «павінен адпавядаць свайму высокаму званьню, валодаць цьвёрдай грамадзянскай пазыцыяй, браць актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці краіны, годна прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне».
Сярод ільготаў і прэфэрэнцыяў для касманаўтаў, вызначаных указам, — захаваньне пасады, мэдычнае абслугоўваньне ў Рэспубліканскім клінічным мэдычным цэнтры, пэнсійнае забесьпячэньне, дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве жыльля.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, дакумэнт прыняты «ў мэтах прызнаньня заслуг касманаўта перад радзімай» і «вызначэньня прававога становішча касманаўтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская касманаўтка паляціць на МКС 21 сакавіка. Экіпаж фактычна будзе беларуска-амэрыканскімЯк паведамлялі раней, падрыхтоўка да экспэдыцыі на Міжнародную касьмічную станцыю, у якой удзельнічае прадстаўніца Беларусі, бортправадніца авіякампаніі Belavia Марына Васілеўская, выйшла на завяршальны этап. У асноўны склад экспэдыцыі, акрамя яе, уваходзяць камандзір экіпажа, касманаўт «Раскосмасу» Алег Навіцкі (Расея, ураджэнец Беларусі) і астранаўт NASA Колдвэл Дайсан Трэйсі (ЗША). Іх дублёры — Іван Вагнэр (Расея), Анастасія Ленкава (Беларусь) і Дональд Пэтыт (ЗША).
Першапачаткова палёт з удзелам беларускі заплянавалі на сакавік 2023 году. Пасьля заявілі, што з прычыны няштатнай сытуацыі ён перанесены на восень. Пазьней тэрмін перанесьлі яшчэ на паўгода — старт карабля намецілі на люты, а потым на 13 сакавіка 2024 году.
Цяпер заплянавана, што карабель «Саюз МС-25» стартуе на арбіту 21 сакавіка. Беларуская ўдзельніца экспэдыцыі правядзе на МКС 12 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васілеўская выправіцца ў космас з алімпійскім сьцягам – за 4,5 месяца да Алімпіяды, дзе не будзе прадстаўнікоў Беларусі