Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.
Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на выданьне Financial Times, мыта можа скласьці 95 эўра за кожную тону збожжа.
Апроч таго, мыта ў памеры 50 адсоткаў плянуюць увесьці на алейнае насеньне зь Беларусі і Расеі, а таксама на вырабленую з алейных прадукцыю.
Што папярэднічала
У пачатку сакавіка 2024 году Польшча, Латвія і Літва выступілі зь ініцыятывай увесьці абмежаваньні на пастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу зь Беларусі і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве ўсьлед за Латвіяй прапанавалі забараніць імпарт сельгаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і РасеіГэтым ініцыятывамі папярэднічалі акцыі пратэстаў фэрмэраў у Польшчы і Літве, якія выступілі супраць эўрапейскай сельскагаспадарчай палітыкі, у прыватнасьці, супраць укараненьня «зялёнай сыстэмы» — маецца на ўвазе шэраг экалягічных і кліматычных патрабаваньняў. Сярод патрабаваньняў таксама падтрымка жывёлагадоўлі.
Польскія фэрмэры перакрывалі мяжу з Украінай, патрабуючы ўвесьці забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна4 сакавіка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча будзе прапаноўваць Эўразьвязу ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі і Беларусі.
«Я хацеў бы, каб мы, увесь ЭЗ, прынялі рашэньне аб санкцыях супраць Расеі і Беларусі, якія тычацца прадуктаў харчаваньня і сельгаспрадукцыі. Гаворка ідзе пра ўзмацненьне санкцый у сувязі з нападам Расеі на Ўкраіну і супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у гэтым нападзе», — сказаў польскі прэм’ер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Польшчы ініцыяваў эўрапейскія санкцыі супраць расейскай і беларускай сельгаспрадукцыі