Беларусы ў нямецкім Боне правялі акцыю супраць Пуціна. ФОТА

Тачка з гноем супраць Пуціна

Арганізатары акцыі натхніліся славутым пэрформансам мастака Алеся Пушкіна і прывезьлі да расейскага консульства тачку з гноем.

Побач з консульствам Расеі ў Боне прайшла акцыя «Замачыць Пуціна», арганізаваная няўрадавай арганізацыяй беларусаў Нямеччыны (gUG Freedom for Belarus).

За акцыяй назіралі сотні людзей, якія стаялі ў чэргах, каб прыняць удзел у галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Расеі.

Адзін з удзельнікаў акцыі

Фармат акцыі — тачка з гноем, партрэт Пуціна, працяты віламі. Ідэю выкарысталі, каб ушанаваць памяць мастака Алеся Пушкіна, які раней у Беларусі зрабіў адпаведны пэрформанс з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі.

Удзельнікі акцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што паказаў «Поўдзень супраць Пуціна»? Тлумачэньне экспэрта Яраслава Шымава
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні прайшла антыпуцінская акцыя. Яе прымеркавалі да дня выбараў прэзыдэнта Расеі. ФОТА