Пра новыя забароны наведваць лясы паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
«Захады абмежавальнага характару пакуль не закранулі толькі Горадзенскую вобласьць. Кляса пажарнай небясьпекі ў многіх рэгіёнах вырасла да трэцяй», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
У Берасьцейскай вобласьці абмежаваньні ўвялі ў Камянецкім раёне, у Віцебскай — у Віцебскім і Лепельскім, у Гомельскай — у Рэчыцкім і Акцябрскім, у Магілёўскай — у Асіповіцкім, Глускім, Бабруйскім, Круглянскім, Клічаўскім, Кіраўскім, Быхаўскім і Бялыніцкім, у Менскай — у Салігорскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім і Барысаўскім.
Таксама абмежаваны ўезд транспарту ў лес. Адпаведныя рашэньні прынялі мясцовыя райвыканкамы. Захады носяць часовы характар.
З пачатку пажаранебясьпечнага сэзону ў лясным фондзе Міністэрства лясной гаспадаркі адбылося восем узгараньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да канца 2023 году ва ўсіх лясах Беларусі ўсталююць відэаназіраньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі плянуюць панізіць прыродаахоўны статус зубра, рысі, мядзьведзя. Шуневіч раней ініцыяваў дазвол паляваньня на іх