17 сакавіка — трэці, заключны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. Незалежныя назіральнікі і экспэрты ацэньваюць выбары як несвабодныя. Уладзімір Пуцін, які кіруе Расеяй з 2000 году, балятуецца ўжо на пяты тэрмін.
Акрамя дзейнага кіраўніка, якога ўсё часьцей у заходняй прэсе называюць дыктатарам, на выбарах тры кандыдаты — Уладзіслаў Даванкоў, віцэ-старшыня Дзяржаўнай думы ад партыі «Новыя людзі», дэпутаты Думы Мікалай Харытонаў ад партыі Камуністычнай партыі (КПРФ) і Леанід Слуцкі ад Лібэральна-дэмакратычнай (ЛДПР).
Усім кандыдатам ад непарлямэнцкіх партый і самавылучэнцам, якія зьбіралі подпісы, Цэнтральная выбарчая камісія ў рэгістрацыі адмовіла.
Паводле афіцыйных дзяржаўных расейскіх крыніц, яўка на выбарах перавысіла 60%. Масава галасуюць грамадзяне Расеі ў Аўстраліі, Кіргізстане, Нямеччыне і іншых краінах. Былі спробы падпалаў выбарчых участкаў і псаваньня бюлетэняў, калі скрыні для іх заліваліся чарнілам і зялёнкай. За першыя суткі галасаваньня Сьледчы камітэт завёў мінімум 15 крымінальных спраў па артыкуле аб «перашкодзе працы выбарчых камісій», піша «Новая газета Европа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні прыхільнікаў Надзеждзіна, укід бюлетэняў, спробы падпалу ўчасткаў і псаваньня бюлетэняў: як праходзяць выбары ў РасеіНа нядзелю апазыцыя аб’явіла акцыю «Поўдзень супраць Пуціна». Яна заклікала пратэставы электарат прыйсьці на выбарчыя ўчасткі да 12 гадзін дня. Такім чынам, нязгодныя з палітыкай Крамля змогуць сустрэцца з аднадумцамі і ўбачыць, што яны не адны. Ідэя належыць экс-дэпутату Заканадаўчага сходу Пецярбургу ад партыі «Яблоко» Максіму Рэзьніку.
Заключны дзень выбараў адбываецца на фоне масавай атакі ўкраінскіх дронаў на аэрапорт у Дамадзедаве і нафтаперапрацоўчыя заводы ў Сызрані і Славянску-на-Кубані. Стаўленьне да вайны зьяўляецца адным з асноўных вымярэньняў (не)ляяльнасьці да палітыкі Пуціна ў цяперашняй Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні прайшла антыпуцінская акцыя. Яе прымеркавалі да дня выбараў прэзыдэнта Расеі. ФОТАУдзельніцу выбарчай камісіі, якая спрабавала абліць зялёнкай бюлетэні ў Іжэўску, адправілі ў СІЗА на 2 месяцы
На 43-гадовую жанчыну пачалі крымінальную справу па артыкуле «Перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў або рабоце выбарчых камісій», піша Idel.Realii.
15 сакавіка, будучы членам выбарчай камісіі з правам вырашальнага голасу ад партыі КПРФ, яна спрабавала заліць зялёнкай стос апрацоўкі выбарчых бюлетэняў у памяшканьні на адным з участкаў у Ленінскім раёне сталіцы Удмуртыі.
Інфармацыя абнаўляецца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Крэмль праводзіць галасаваньне «на лавачцы» ў акупаваных Марыюпалі і Данецку. Відэа