«Калі мяне запросяць, я гатовы», – заявіў журналістам у суботу Кашчунас, адзначыўшы, што такая прапанова яму паступіла нядаўна, піша delfi.lt.
Арвідас Анушаўскас расказаў, што ў пятніцу ў канцы працоўнага дня атрымаў прапанову прэм’ер-міністра саступіць пасаду міністра нацыянальнай абароны іншаму палітыку і заняць яго месца старшыні камітэту ў Сейме. Але ад гэтай прапановы ён адмовіўся. Называць імя новага міністра ён ня стаў, але літоўскія мэдыі згадваюць у гэтым кантэксьце менавіта Лаўрынаса Кашчунаса. Сам ён таксама гэтага не адмаўляе.
Кашчунас запэўнівае, што калі стане выконваць абавязкі міністра абароны, то прыйдзе ў міністэрства з прапановамі па практычнай рэалізацыі камэнданцкай сыстэмы, тылавога падразьдзяленьня, тэрытарыяльнай самаабароны, праграмы па бесьпілётніках, далейшай падрыхтоўкі і ўзбраеньня ваеннага рэзэрву. Аднак галоўным прыярытэтам палітык бачыць канцэпцыю ўсеагульнай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік камітэту Сейму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы прапанаваў пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія часта езьдзяць на радзіму«Мы павінны разьвіваць волю да супраціву, мы павінны ўцягваць наша грамадзтва ў пляны абароны. Толькі гэты прынцып усеагульнай абароны ў практычнай рэалізацыі дазволіць стварыць такую дзяржаву, такую сілу, літоўскага калючага вожыка, дзе нават моцнаму расейскаму мядзьведзю будзе няёмка яго праглынуць, ён не захоча гэтага зрабіць», – сказаў Лаўрынас Кашчунас.
Раней палітык прапанаваў пазбаўляць дазволаў на жыхарства грамадзян Беларусі і Расеі, якія рэгулярна вяртаюцца на радзіму, і заявіў, што будзе дамагацца далейшага ўзмацненьня абмежаваньняў для расейцаў і беларусаў.
Акрамя гэтага, Кашчунас заявіў, што зьбіраецца зарэгістраваць прапанову аб скасаваньні магчымасьці балятавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах для грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць права стала пражываць у Літве. Свае рашэньні ён тлумачыць тым, што беларусы, на яго думку, не пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне. Ён таксама занепакоены «ліцьвінствам» беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі дэпутат занепакоены «ліцьвінствам» беларусаў. Гісторык Пашкевіч: Небясьпека для Літвы — ад схаваных агентаў «русского мира»