Яго словы прыводзіць агенцтва БЕЛТА.
«Бог нам дапамог у 2020 годзе. Калі б мы тады ня выстаялі, тут была б вайна. Яны б сюды зацягнулі войскі NATO. Уявіце рэакцыю Расеі — пад Смаленскам войскі NATO. Гэта ж ядзерная вайна была б. Мы выстаялі. Бог дапамог. Ня бегаючы прэзыдэнт з аўтаматам там, зь дзіцем... Ніхто. Бог — ён нас проста абараніў», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка Лябедзькі і НавумчыкаПаводле яго, «сёньня яшчэ больш небясьпечная сытуацыя. Больш небясьпечная тым, што мы яе ня бачым. Напалову ня бачым. І я ў тым ліку, маючы большы аб’ём інфармацыі. Таму трэба акуратна. Ідзем па тонкім лёдзе. Лішні няправільны крок — правалімся. Нас ніхто ня выратуе. А самі абараніцца і сябе выратаваць мы ня зможам. Акулы вакол такія, што не пасьпеем азірнуцца — зьядуць», — папярэдзіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 30 гадоў таму ў Беларусі прынялі Канстытуцыю і ўвялі прэзыдэнцтва. Як гэта былоЗьвяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, ён патлумачыў: «Зайздросьнікаў шмат. Таму час абраў нас. Давайце трымацца ў імя выратаваньня нашай краіны. Яшчэ раз жадаю сказаць: ад мяне вы не чакайце ні здрады, ні зьмены нейкага курсу налева-направа. Разам з вамі вызначымся па ўсіх пытаньнях. Я вам гэта абяцаю».