Вядомаму 71-гадоваму расейскаму праваабаронцу Алегу Арлову прапанавалі паехаць зь СІЗА на вайну. Ён адмовіўся.
Пры пераводзе сустаршыні Цэнтру абароны правоў чалавека «Мэмарыял» Алега Арлова ў маскоўскі СІЗА-5 «Воднік» супрацоўнікі ізалятара амаль адразу прапанавалі яму падпісаць згоду на ўдзел у «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (як называюць вайну ва Ўкраіне ўлады Расеі). Праваабаронца адказаў адмовай.
Алег Арлоў удакладніў у адміністрацыі, ці не бянтэжыць іх ягоны ўзрост — сёлета яму спаўняецца 71 год. Яму адказалі, што не. Таксама тых, хто прапаноўваў, не зацікавіла і тое, што Арлоў апынуўся за кратамі, бо выступіў супраць вайны ва Ўкраіне, адзначаюць праваабаронцы.
Раней Арлову прысудзілі 2,5 года пазбаўленьня волі за «паўторную дыскрэдытацыю войска».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомага расейскага праваабаронцу Алега Арлова асудзілі на 2,5 года калёніі. Гэта найбольшы тэрмін за «дыскрэдытацыю войска»