Забарону ўвялі ў адказ на рашэньне Літы аб спыненьні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску.
Згодна з пастановай, падпісанай прэм'ер-міністрам, пад забарону да ўвозу для рэалізацыі і спажываньня на тэрыторыі Беларусі падпадаюць наступныя тавары: воды, піва, віно, вінаграднае сусла, вэрмуты, іншыя зброджаныя напоі, этылавы сьпірыус, воцат, апоны і покрыўкі пнэўматычныя гумовыя, адзеньне і іншыя ўжываныя вырабы, а таксама ўжываныя часткі і прыналежнасьці транспартных сродкаў.
Забарона на ўвоз — мера ў адказ на прынятае Літвой рашэньне аб спыненьні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску, паведаміў урад Беларусі.
- 1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».