Сяргея Верамеенку і Ўладзімера Хільмановіча абвінавачваюць паводле артыкула аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Яны за мяжой, іх могуць судзіць завочна.
Пазьней стала вядома і пра адкрыцьцё спэцвядзеньня супраць журналіста і праваабаронцы з Воршы Ігара Казьмерчака. Прэс-служба паведамляе, што яму неабходна зьявіцца ў аддзел Сьледчага камітэту. Аднак Казьмярчак з канца 2021 году жыве за мяжой. Ён галоўны рэдактар аршанскага рэгіянальнага парталу Orsha.eu, асноўнага незалежнага выданьня пра Аршаншчыну. Таксама Казьмярчак займаўся прадпрымальніцтвам, але краму ў яго забралі ўлады.
Што такое «спэцыяльнае вядзеньне»
Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальнай справе могуць пачаць у дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад прыходу ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Спэцыяльнае вядзеньне магчымае для 34 складоў злачынства, пераважна залічаных у цяжкія і асабліва цяжкія. Сярод іншых, гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцыяў і інш.
Спэцыяльнае вядзеньне справаў у Беларусі ўвялі для палітычных апанэнтаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Яно прадугледжвае завочны суд. Менавіта такім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Сьвятлану Ціханоўскую (15 гадоў калёніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сьцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму). Сярод асуджаных завочна — таксама алімпійская мэдалістка Аляксандра Герасіменя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На гарадзенскага журналіста і праваабаронцу Ўладзімера Хільмановіча завялі крымінальную справуУладзімер Хільмановіч — беларускі гісторык, журналіст, праваабаронца, грамадзкі дзяяч. Адзін з заснавальнікаў грамадзкай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаваньне моладзі» (1989). Стаяў ля вытокаў стварэньня Горадзенскай асацыяцыі маладых навукоўцаў «ВІТ» (1995), Горадзенскага рэгіянальнага цэнтру грамадзкіх ініцыятываў «Трэці сэктар» (1996) і інш. З 2002 году сябра праваабарончага цэнтру «Вясна».
Сябра БАЖ і Міжнароднай асацыяцыі журналістаў, Асацыяцыі спартовай прэсы Беларусі. Друкаваўся ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня», «Наша Ніва», «Биржа информации» і інш. З 2004 году друкуецца ў беластоцкай газэце «Ніва» і на інтэрнэт-сайтах, з 2008 году вядзе перадачы на «Радыё Рацыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскую краму «Адметнасьць» абвінавацілі ў распаўсюдзе палітычнай рэклямыСяргей Верамеенка — грамадзкі актывіст, былы гаспадар крамы з нацыянальнай сымболікай «Адметнасьць» у Горадні. Сябра руху «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Ня раз адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць былой кіраўніцы горадзенскага дзіцячага госьпіса распачалі «спэцвядзеньне» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў спэцыяльную вытворчасьць адносна Франака Вячоркі па дзевяці крымінальных артыкулах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі выракі ў завочным судзе ў «справе ByPol»: да 25 гадоў зьняволеньня. У ByPol адрэагавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК пачаў «спэцвядзеньне» супраць прадпрымальніка-эмігранта з Паставаў, які зьбіраў грошы пацярпелым ад рэпрэсій ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК пачаў «спэцвядзеньне» супраць 20 аналітыкаў, у тым ліку журналіста Свабоды Дракахруста. Першыя рэакцыі