Найбуйнейшую электрастанцыю Беларусі, якую аднялі ў прыватнай кампаніі «Солар Лэнд», спрабавалі прадаць з аўкцыёну. Ахвочых яе набыць не знайшлося. Інфармацыю пра аўкцыён апублікаваў сайт «БелЮрЗабесьпячэньне».
Комплекс плошчай 220 гектараў у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці спрабавалі прадаць з аўкцыёну 14 сакавіка. На аўкцыёне была пазначаная стартавая цана 79,751 млн рублёў. Раніцай зьявілася інфармацыя, што аўкцыён не адбыўся праз брак удзельнікаў, якія захацелі б набыць аб’ект.
Станцыю выставілі на таргі з прычыны даўгоў кампаніі-ўладальніка «Солар Лэнд» — яна сутыкнулася з праблемамі пасьля прэтэнзіяў дзяржаўных структураў, якія запатрабавалі вярнуць грошы, заробленыя на продажы электраэнэргіі.
Станцыю ўвялі ў эксплюатацыю ў лістападзе 2021 году, яе магутнасьць роўная прыкладна 1/11 ад вытворчасьці аднаго энэргаблёку БелАЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 388 тысяч сонечных модуляў, мэталапракатны завод. Як беларуская дзяржава забірала прадпрыемствы ў інвэстараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найвялікшую сонечную электрастанцыю Беларусі, якую аднялі ў брытанскага інвэстара, вырашылі прадаць з аўкцыёну