У яго аснове ляжыць прынцып зьніжэньня рызыкаў пры выкарыстаньні перадавой тэхналёгіі. За яго прагаласавалі ў Страсбургу 523 заканадаўцы, толькі 46 былі супраць і 49 устрымаліся.
Пра гэта паведамляе Euronews.
Распрацоўнікі законапраекту сьцьвярджаюць, што яны здолелі дасягнуць правільнага балянсу «паміж абаронай людзей і інавацыямі». Крытыкі самой ідэі кіраваньня штучным інтэлектам настойваюць, што такі балянс немагчымы.
Чакаецца, што закон уступіць у сілу да 2027 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Штучны інтэлект можа прывесьці да выміраньня чалавецтва», — апакаліптычныя прагнозы яго распрацоўнікаўУ адпаведнасьці з законам распрацоўнікаў абавяжуць маркіраваць тэксты, гукі і малюнкі, створаныя пры дапамозе штучнага інтэлекту, каб ня ўводзіць людзей у зман.
Да праграм «з высокімі рызыкамі» (напрыклад, распазнаваньне твараў на вакзалах або ў іншых грамадзкіх месцах) будуць ужывацца больш строгія правілы. У будучыні для выкарыстаньня такіх тэхналёгіяў будзе неабходнае рашэньне суду.
Фактычна закон забараняе масава сачыць за людзьмі з выкарыстаньнем біямэтрычных дадзеных.