У Літве на мяжы зь Беларусьсю затрымалі першы аўтамабіль з расейскімі нумарамі. Што чакае кіроўцу

Аўтамабіль. Ілюстрацыйнае фота

11 сакавіка літоўскія мытнікі ў Медніках затрымалі першы легкавы аўтамабіль з рэгістрацыйнымі знакамі Расейскай Фэдэрацыі. Грамадзянін Малдовы ехаў на ім зь Літвы ў Беларусь, нягледзячы на тое, што з панядзелка гэтага рабіць нельга, піша Delfi.lt.

Інцыдэнт зарэгістравалі а 23-й гадзіне. На КПП у Меднікі прыехаў аўтамабіль Audi Q7 з расейскімі нумарамі. Яго затрымалі. Высьветлілася, што ўладальніца аўто — грамадзянка Расеі, а кіроўца, грамадзянін Малдовы, ехаў безь яе.

Кіроўцу азнаёмілі зь дзейнымі з 11 сакавіка 2024 году правіламі і інфармавалі, што яго чакае штраф і канфіскацыя аўтамабіля. Таксама ў дачыненьні да яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Машына коштам 41 690 эўра затрымалі. Хутчэй за ўсё, яе канфіскуюць і перададуць для патрэбаў Украіны, адзначае літоўскае выданьне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва запатрабавала ад уладальнікаў аўтамабіляў з расейскімі нумарамі за паўгода вывезьці іх з краіны
  • З 11 сакавіка ў Літве і ў іншых краінах Эўразьвязу не павінна застацца аўтамабіляў з расейскімі нумарнымі знакамі: яны павінны былі пакінуць тэрыторыю ЭЗ або перарэгістравацца да гэтай даты.
  • У Літве ўладальнікі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі з 11 сакавіка будуць лічыцца парушальнікамі патрабаваньняў заканадаўства, за гэта іх чакае штраф або канфіскацыя аўтамабіля.
  • Выключэньне пакінулі толькі для грамадзян Расеі, якія едуць на зарэгістраваных у Расеі аўтамабілях транзытам у Калінінградзкую вобласьць або зь яе па спрошчаным транзытным дакумэнце (УТД). Такі транзыт праз тэрыторыю Літвы ня можа доўжыцца больш за 24 гадзіны. У час праезду транзытам у транспарце павінен знаходзіцца ягоны ўладальнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусам паабяцалі не канфіскоўваць аўтамабілі». Лябедзька пра візыт у Латвію
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля краін Балтыйскага рэгіёну Баўгарыя забараніла ўезд аўтамабілям з расейскімі нумарамі