25 сакавіка а 19:00 менскага часу адбудзецца жывая трансьляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі.
У музычнай праграме будуць удзельнічаць:
- J: Морс
- Naviband
- Dlina Volny
- Dzieciuki
- Nochy
- Volski
Вядоўцай вечарыны будзе Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — вядомы тэлевядоўца.
Уся інфармацыя пад цэтлікам #БНР106 і на старонцы BNR106.info.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада БНР: У цяперашніх умовах прымусовай русыфікацыі вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова павялічваецца шматкроцьАрганізатары абвясьцілі збор на арганізацыю сьвяткаваньня. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталяваньня, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.
Дзень Волі адзначаецца штогод 25 сакавіка, у дзень, калі ў 1918 годзе выбітныя беларускія палітычныя дзеячы абвясьцілі незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі. Ёй не ўдалося праіснаваць доўга — маскоўскія бальшавікі акупавалі маладую рэспубліку, але важны крок дзеля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці быў зроблены. Сёлета споўніцца 106 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачываюць у адной магіле, хоць пры жыцьці ня надта ладзілі». Расказваем пра незвычайныя пахаваньні беларусаў у сьвеце