Як паведамляе выданьне «Трыбуна», трыятляністку Валянціну Зелянкевіч прыгаварылі да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у мірных пратэстах у 2020 годзе.
Выданьне сьцьвярджае, што Валянціна Зелянкевіч нядаўна вярнулася ў Беларусь з Расеі.
Калі менавіта адбыўся разгляд справы Валянціны Зелянкевіч, «Трыбуна» ня піша. У артыкуле толькі гаворыцца, што прысуд вынес «адзін з судоў».
Паводле «Трыбуны», у канцы жніўня 2020 году Зелянкевіч не працягнулі кантракт зь менскім трыятлённым клюбам «Трыстайл».
Выданьне са словаў самой Валянціны Зелянкевіч піша, што дырэктар клюбу Дзьмітры Талкачоў абяцаў ёй далейшае супрацоўніцтва, але адмовіўся ад яго, убачыўшы ў Instagram «пратэстны» пост Зелянкевіч са здымкам, на якім яна стаіць з бел-чырвона-белым сьцягам на дарозе падчас аднаго зь мірных маршаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз дапамогу сыну-палітвязьню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву. Гісторыя Аксаны ХіневічПаводле «Трыбуны», увосень 2020 году спартоўка пераехала ў Расе і працягвала там трэніроўкі, а таксама працавала трэнэрам па трыятлёне і плаваньні.
«Трыбуна» піша, што некаторы час таму Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь і неўзабаве пасьля гэтага была затрыманая сілавікамі. Да суду яна знаходзілася за кратамі.