Паводле крыніцаў незалежнага тэлеканалу «Белсат», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманьні ў Берасьці і Маларыце.
Вядома пра затрыманьне мінімум 40 асобаў, шмат хто з іх атрымаў 15 содняў арышту. Пасьля так званага рэйду зьнікла сувязь з юрыстам Уладзімірам Малеем, верагодна ён таксама затрыманы.
Таксама крыніцы «Белсату» паведамляюць, што берасьцейскі ізалятар часовага ўтрыманьня перапоўнены. Шмат людзей аказаліся ў ізалятары за падпіску на так званыя экстрэмісцкія СМІ і за камэнтары.
Паведамляецца, што ў ІЧУ таксама шмат тых, хто вярнуўся з-за мяжы, а таксама кіроўцаў-дальнабойнікаў. У чым абвінавачваюць апошніх — невядома.
Праваабаронцы пра масавыя затрыманьні 7 сакавіка нічога не паведамлялі, піша «Белсат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў — «Наша ніва»