Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Менскага гарадзкога аддзелу арганізацыі Міхаіл Пазьнякоў, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Фэстываль адкрыецца 5 красавіка ў Менску пры падтрымцы музэю Вялікай Айчыннай вайны і іншых дзяржаўных структур. Частка мерапрыемстваў пройдзе ў расейскім Ліпецку. «Фінансаваньне цалкам ажыцьцяўляецца празь Ліпецкую пісьменьніцкую арганізацыю», дадаў Пазьнякоў.
«Адмыслова рыхтуем да гэтага сумеснае выданьне», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС заявіў, што ўлады Беларусі ніколі не дзялілі людзей па моўным прынцыпе. А як насамрэчСтаршыня арганізацыі, экс-міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч паведаміў, што дзяржаўныя выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Беларусь» і выдавецкі дом «Звязда» працягнуць удзельнічаць у праграме па выданьні кніг для публічных бібліятэк са стоадсоткавым дзяржаўным фінансаваньнем.
За бюджэтныя сродкі ў 2024 годзе выдадзеная кніга супрацоўніцы рэдакцыі газэты адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сёньня» Ірыны Аўсяп’ян, якая ўключае матэрыялы, раней апублікаваныя там.
Рыхтуецца да выданьня «мастацкая кніга Анатоля Мацьвіенкі і Анатоля Драздова, прысьвечаная сёньняшнім грамадзка-палітычным, сацыяльным працэсам», сказаў Карлюкевіч.
Раней у рамках бюджэтнай праграмы выдаваліся зборнікі газэтных матэрыялаў праўладных прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка, Людмілы Гладкай і іншых.
Саюз пісьменьнікаў Беларусі заснаваны ў 2005 годзе. Ён аб’яднаў пісьменьнікаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў, ляяльных палітычнаму курсу ўладаў.