Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
0:52 – Ці адбыліся за апошнія гады прарывы ў лекаваньні раку
2:15 – Прыклады новых мэтадаў у лекаваньні анкалягічных хваробаў (рабатычная хірургія, пратонавая тэрапія, адкрыцьцё «малекул праграмаванай сьмерці клетак»)
4:10 – Ці засталася надзея знайсьці ўнівэрсальны лек ад раку
4:55 – Ці праўда, што старажытныя часы большасьць людзей папросту не дажывалі да ўзросту, калі небясьпека зьяўленьня раку моцна ўзрастае
6:30 – Ці праўда, што раней рак часта «хаваўся» за іншымі хваробамі
7:40 – Якія ў сучасным сьвеце найбольш небясьпечныя канцэрагены – фактары, якія падвышаюць рызыку зьяўленьня ракавых клетак у арганізме
9:35 – Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў
13:45 – Пэрспэктывы генэтычнага рэдагаваньня, з дапамогай якога можна будзе перадухіляць некаторыя віды раку
16:15 – Наколькі магчымая сыстэмная вакцынацыя ад анкалягічных хваробаў. Што такое ДНК-вакцыны
18:35 – Чым адрозьніваюцца сыстэмы прафіляктыкі і лекаваньня раку ў Беларусі і ў Чэхіі
22:15 – Парады для прафіляктыкі і раньняга выяўленьня раку. Што рабіць, калі ў вас дыягнаставалі анкалягічную хваробу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца з Амэрыкай. Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.