Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць

Your browser doesn’t support HTML5

У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацыяльных сетках беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту над жанчынамі? Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піярніца сацыяльных праектаў, і Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчын узяць удзел у гэтай акцыі.