Колішняя губэрнатарка штату Паўднёвая Караліна Нікі Гэйлі афіцыйна заявіла пра выхад з прэзыдэнцкай гонкі. Адклікаўшы сваю кандыдатуру, палітык канчаткова дала магчымасьць Дональду Трампу зноў балятавацца на пасаду кіраўніка ЗША.
У «супэраўторак» Трамп пераканаўча перамог у 14 з 15 штатаў, у тым ліку ў гіганцкіх Каліфорніі і Тэхасе, і павялічыў лік, набраўшы каля 80% галасоў у многіх першасных штатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца з Амэрыкай. Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»Пры гэтым Гэйлі заявіла, што ня будзе падтрымліваць Трампа. Яна дадала, што ня мае ніякага жалю, што ўдзельнічала ў гонцы.
Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай або Дэмакратычнай партыі, спачатку трэба перамагчы на ўнутрыпартыйных перадвыбарах. Афіцыйна кандыдаты ў прэзыдэнты вызначаюцца на зьездах партый улетку.
Прэзыдэнцкія выбары ў 2024 годзе прызначаныя на 5 лістапада. Найімаверней, супернікамі на іх зноў будуць дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн і Трамп атрымалі перамогу на праймэрыз у Супэраўторак