Дата дня
7 сакавіка 1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».
Тэрытарыяльныя зьмены 1924 году сталі для будучыні Беларусі ў пэўнай ступені вызначальнымі. Калі б ня тое «узбуйненьне», зусім па-іншаму выглядалі б сучасныя паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы незалежнай Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падзея, безь якой Віцебск і Магілёў засталіся б расейскімі, а Лукашэнка ня меў бы шанцаў стаць прэзыдэнтам БеларусіТаксама ў гэты дзень
1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.
1914 — газэта «Наша Ніва» пачынае выходзіць за подпісам Янкі Купалы як рэдактара.
1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.
1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула «Антысавецкая прапаганда і агітацыя» на 6 гадоў пазбаўленьня волі.
2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».
У гэты дзень нарадзіліся
1753 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.
1850 — Томаш Гарыг Масарык, першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы.
1872 — Васіль Залатароў, беларускі кампазытар, аўтар балету «Князь-возера».
У памяці
1931 — Павал Дземідовіч, дасьледчык беларускай этнаграфіі і фальклёру.
1983 — Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.