Пра вынікі перамоваў выданьню MOST расказалі ў Нацыянальным антыкрызісным упраўленьні.
Сэбаст’ян Гаеўскі растлумачыў, што пэнсіі беларусам змогуць плаціць на падставе любога (ад аднаго дня) працоўнага стажу ў Польшчы, да якога могуць дадаць працоўны стаж у Беларусі. Аднак многія пэнсіянэры ня могуць атрымаць у Беларусі дакумэнты, якія пацьвярджаюць іхны стаж, дый увогуле вярнуцца ў краіну. Гаеўскі выказаў гатоўнасьць выпусьціць тлумачэньні аб магчымасьці выплаты пэнсіяў для тых, хто мае статус міжнароднай абароны, без адпаведнага звароту ў дзяржаўныя органы Беларусі.
Таксама Гаеўскі паведаміў, што ўрад Польшчы рыхтуе зьмены ў заканадаўстве для ліквідацыі прагалаў, празь якія грамадзянін Беларусі, які мае дазвол на жыхарства з гуманітарных матываў і страціў працу, ня можа разьлічваць на статус беспрацоўнага.
Прадстаўнік польскага міністэрства падтрымаў ініцыятыву Паўла Латушкі стварыць адзіную і даступную для беларусаў інфармацыйную крыніцу аб сацыяльным забесьпячэньні ў Польшчы. Польскі ўрад ужо мае досьвед падобнай працы для ўкраінскіх уцекачоў, а беларусы становяць сабой другую па колькасьці групу іншаземцаў у Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдаткі да 10 тысяч эўра. З чым сутыкаюцца блізкія беларусаў, якія памерлі за мяжой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Польшчы заявілі аб працягу гуманітарнага візавага каналу для беларусаў