Дата дня
6 сакавіка 1990 году ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Яго мэта — кансалідаваць беларусаў у краіне і за яе межамі.
Устаноўчая канфэрэнцыя згуртаваньня прайшла ў 1990 годзе, прэзыдэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» тады быў абраны Васіль Быкаў, старшынёй Рады – Яўген Лецка. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году ў Менску, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017 годзе, на ім выступаў і колішні міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.
Улетку 2021 году Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Прычынай быў названы перанос чарговага VIII зьезду з 2021 на 2022 год у сувязі з каранавінусам. Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам сказалі правесьці зьезд аб пераносе зьезду». Як беларускія ўлады ліквідуюць «Бацькаўшчыну»24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Менавіта дзякуючы Згуртаваньню ў 2014 годзе быў прыняты закон «Аб беларусах замежжа».
Таксама ў гэты дзень
1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную сыстэму элемэнтаў.
1940 — абвешчанае перамір’е ў савецка-фінскай вайне.
1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.
У гэты дзень нарадзіліся
1475 — Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэньня.
1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.
1928 — Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1937 — Уладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст.
1964 — Уладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.
У памяці
1961 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.
1902 — Флярыян Даноўскі, удзельнік вызвольнага руху 1840-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., паліткатаржанін і палітвысланец.
1999 — Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.