Паводле яго, пры такой дынаміцы ў сакавіку можна чакаць каля 250 зваротаў па дапамогу.
«Гэта вельмі шмат, — сказаў Лявончык. — Мы застаёмся адзінай групай, якая можа апэратыўна даставіць дапамогу ў Беларусь. Штрафы штурхаюць людзей на мяжу галечы. І яны зьвяртаюцца да нас, бо ім больш няма чаго баяцца».
Улады «фактычна банкрутуюць людзей гэтымі штрафамі», лічыць кіраўнік фонду.
«А каго не банкрутуюць, тых садзяць. BY_help працягне дапамагаць рэпрэсаваным і іх сваякам у Беларусі», — падкрэсьліў Лявончык.
Падрабязнасьці аказаньня дапамогі ён ня стаў раскрываць зь меркаваньняў бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Ня менш за 100 чалавек трапілі пад суд за атрыманьне «замежнай дапамогі» праз INeedHelpBYПадчас масавых рэйдаў сілавікоў 23 студзеня і ў наступныя дні ў Беларусі затрымалі сама меней 287 чалавек, большасьць зь іх — жанчыны. Адной з прычынаў ператрусаў, допытаў і затрыманьняў стала дапамога сем’ям палітвязьняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.
Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», у лютым у Беларусі ня менш як 100 чалавек трапілі пад судовы перасьлед за атрыманьне такой дапамогі. Іх прызналі вінаватымі ў «выкарыстаньні замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле арт. 24.15 КаАП. Гэты артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 400 да 1200 рублёў) з канфіскацыяй атрыманай дапамогі.
Прынамсі на 24 чалавек завялі крымінальныя справы паводле артыкулаў 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), 361-2 («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і 361-1 («стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім») Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія арганізацыі падтрымкі ахвяраў рэпрэсіяў аб’ядналіся ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду