Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу».
Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі, указ мае «забясьпечыць сыстэмнае і бесьперабойнае функцыянаваньне дзяржаўнага апарату ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы і ў ваенны час».
Ва ўказе пазначаны дзяржаўныя органы, на якія распаўсюджваецца яго дзеяньне. У іх ліку — Усебеларускі народны сход, палаты Нацыянальнага Сходу, Канстытуцыйны і Вярхоўны суды.
Паводле ўказу прадугледжана магчымасьць пры ўвядзеньні ваеннага становішча прысвойваць воінскія званьні кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усебеларускі народны сход зможа высылаць беларускіх вайскоўцаў за мяжу. Калі гэта прапануе Лукашэнка