На 10:00 самым загружаным кірункам застаецца літоўскі, тут беларускія памежнікі зафіксавалі 1500 грузавікоў.
Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, чэргі на ўсіх кірунках вырасьлі ўдвая. Выезду ў Латвію праз «Грыгораўшчыну» чакаюць 430 транспартных сродкаў, у Польшчу праз «Казловічы» — 50. Пры гэтым у камітэце адзначылі, што латвійскі і польскі бок прымаюць прыкладна 60-70% ад прыбылых зь Беларусі транспартных сродкаў. Літоўскія службы працуюць павальней.
Праз адзіны латвійскі пункт пропуску, які функцыянуе — Патэрніекі (Грыгораўшчыну) — у краіны ЭЗ за выхадныя дні ўехала 50% фураў. Польскі бок у Кукурыках (Казловічах) прапусьціў 62%.
Больш за 315 легкавікоў чакаюць афармленьня перад польскім Тарэспалем зь Берасьця і ўсімі літоўскімі пунктамі пропуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць у нас такі прэзыдэнт. Уся віна — у ім». Рэпартаж зь літоўска-беларускай мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МУС Літвы на мяжы зь Беларусьсю заявіла, што калі будуць новыя пагрозы, будуць новыя абмежаваньні