Дата дня
5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.
У гэты дзень
1279 — перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашэрадэне.
1940 — Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах. Іх расстралялі ў Катынскім лесе.
1946 — экс-прэм’ер Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль у амэрыканскім горадзе Фултане выступіў з прамовай аб стратэгіі, якой павінен прытрымлівацца Захад у стасунках з СССР.
1948 — у Празе арыштоўваюць Янку і Ларысу Геніюшаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Геніюшаў выганялі з Чэхаславаччыны1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».
У гэты дзень нарадзіліся
1777 — Юзаф Маралёўскі, паэт, выкладчык езуіцкіх калегіюмаў Беларусі.
1871 — Роза Люксэмбург, камуністка, тэарэтык марксізму, сузаснавальніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Каралеўства Польскага і Літвы, Камуністычнай партыі Нямеччыны.
1887 — Казiмiр Машынскi, этнограф, фальклярыст, мовазнаўца, дасьледнік Палесься.
1895 — Аляксандар Каваленя, археоляг, ахвяра сталінізму.
1896 — Кандрат Крапіва, беларускі савецкі пісьменьнік, байкапісец.
1910 — Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч.
1930 — Павал Сьцяцко, мовазнаўца.
1951 — Галіна Гарэлава, кампазытарка.
1953 — Віктар Сырыца, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
У памяці
1940 — Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.
2000 — Мікола Ермаловіч, гісторык, аўтар гістарычнай канцэпцыі аб беларускім характары Вялікага Княства Літоўскага (загінуў).
2013 — Валянцін Грыцкевіч, беларускі лекар, грамадзкі дзеяч.
2013 — Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы.