Па дадзеных Mash, будынак, дзе адбыўся выбух, забясьпечвае энэргіяй тры абаронныя прадпрыемствы:
- Машынабудаўнічы завод імя Калініна;
- Турбаматорны завод;
- «Уралмаш».
Гэтыя прадпрыемствы працуюць у галіне мэталюргіі, цэмэнтнай прамысловасьці і пад’ёмна-транспартнага абсталяваньня для горназдабыўных комплексаў.
Паводле інфармацыі Mash, быццам бы «спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне», аднак, паводле афіцыйнай вэрсіі, выбух быў зьвязаны з «непаладкамі на Калінінскай падстанцыі».
Верагодна, «дэтанацыя адбылася па таймэры», пішуць СМІ. Інфармацыя аб пацярпелых у выніку выбуху пакуль не паступала. Расейскія ўлады гэтую падзею пакуль не камэнтавалі. Радыё Свабода не можа праверыць гэтую інфармацыю з незалежных крыніц.
У той жа час, прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня разьведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, камэнтуючы выбух у Екацярынбурзе, адзначыў, што «гэта адказнасьць расейскіх уладаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі па «наркатычным» артыкуле затрымалі групу асоб, у тым ліку беларусаў