У Гомлі асудзілі галоўнага інжынэра «Мілкавіты» за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

Ілюстрацыйнае фота

Чарговы факт перасьледу за ахвяраваньні ў Беларусі.

Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынэра гомельскага прадпрыемства «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомля абвінавацілі ў фінансаваньні «экстрэмісцкай» дзейнасьці паводле арт. 361-2 КК.

Справу з 25 студзеня разглядаў судзьдзя Сяргей Багінскі.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Стругальскі «спрабаваў сарваць правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму», а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol, піша «Вясна». Іншыя акалічнасьці справы пакуль невядомыя.

У выніку Стругальскага пакаралі абмежаваньнем волі тэрмінам на 3 гады без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Аляксандра Зіязетдзінава другі раз судзяць за данаты. Яму пагражае да 15 гадоў калёніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду