Для грамадзянаў якіх краінаў Лукашэнка зрабіў бязьвізавы прыезд на «Славянскі базар»

Фэстываль «Славянскі базар у Віцебску», ліпень 2023

Аляксандар Лукашэнка сёньня падпісаў распараджэньне, якім зацьверджаныя тэрміны і ўмовы правядзеньня фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 11 да 14 ліпеня 2024 году.

Рашэньнем Лукашэнкі ўстаноўлены бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасьцей «Славянскага базару ў Віцебску» з 73 дзяржаў. Пропускам для бязьвізавага перасячэньня дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фэстывалю.

Сярод краінаў, грамадзянам якіх будзе дазволены бязьвізавы ўезд, няма Злучаных Штатаў Амэрыкі. Таксама ў сьпісе не пазначаныя суседнія краіны — Літва, Латвія і Польшча. Але для ўсіх грамадзянаў гэтых краінаў бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае з 2022 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзям прасьцей сысьці ў падпольле». Што ў Беларусі са «Славянскім базарам» і ці ёсьць фэсты акрамя яго