Ужо сёньня: дзень памяці Рыгора Барадуліна

Рыгор Барадулін. Фота Сяргея Шапрана

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш за 1500 габрэяў. У памяць пра гэта на месцы расстрэлу зроблены мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

Мэмарыял «Яма» ахвярам нацысцкага генацыду, Менск

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

У гэты дзень нарадзіліся

1562Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, доктар мэдыцыны.

1879Міхал Кроль, беларускі нэўрапатоляг.

1896 Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выдавец. Пад нямецкай акупацыяй арыштаваны нацыстамі ў Менску, зьнік бясьсьледна.

1905Ільля Некрашэвіч, беларускі фізык, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1918 Алесь Бачыла, паэт і пісьменьнік, аўтар лібрэта опэр і тэкстаў песень («Радзіма мая дарагая»).

Алесь Бачыла. Магіла на Ўсходніх могілках. Здымак для праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль»

1931Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Міхаіл Гарбачоў

У памяці

1939 Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, сваяк і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1977 Цімафей Хведашчэня, вайсковы дзяяч, атаман «Зялёнага дубу».

1997 Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

Валеры Рубінчык


2011Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 Мікола Арочка, беларускі паэт.

Мікола Арочка

2014 Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.

2018 Георгі Штыхаў, археоляг, гісторык.

Георгі Штыхаў