Па папярэдніх зьвестках, «рэйд» на адвакатаў зладзіў КДБ.
Затрыманьні абаронцаў адбываліся ў Менску. Суразмоўцы «Нашай Нівы» называюць прыблізную колькасьць адвакатаў, якія трапілі пад аблаву, — каля 10 чалавек. Большасьць зь іх пасьля адпусьцілі.
Што стала прычынай, пакуль невядома. Сярод вэрсій — перасьлед за данаты.
Пасьля выбараў 2020 году многія адвакаты трапілі пад рэпрэсіі. Тых, хто вёў палітычныя справы, часта пазбаўлялі ліцэнзій і выключалі з калегій. Цяпер па крымінальных справах у зьняволеньні шэсьць адвакатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 лютага: Вольгу Брыцікаву будуць судзіць у закрытым рэжыме; зноў затрымалі нэўроляга Бадамшына ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жодзіне судзяць палітвязьня Алега Рубца за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»