Гаворка ідзе пра прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы ў Кобрыні, яго назву чыноўнікі не агучылі.
«У выніку правядзеньня аддзелам выбарачнай праверкі выяўлены парушэньні заканадаўства аб працы. На патрабаваньне начальніка Кобрынскага міжраённага аддзелу праведзена выплата заработнай платы работнікам прадпрыемства за травень–верасень 2022 году на агульную суму больш за 10 тысяч рублёў», — паведамілі ў Дэпартамэнце.
Там сьцьвярджаюць, што за дапушчаныя парушэньні наймальнік атрымаў штраф. Ягоны памер не агучваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш за 5 месяцаў не атрымліваем заробкі». На рыбакансэрвавым камбінаце запісалі зварот да Лукашэнкі. Што адказалі чыноўнікі10 лютага ў TikTok завірусілася відэа, на якім работнікі прыватнага рыбакансэрвавага камбіната «Сталічны» скардзіліся Лукашэнку на нявыплату заробкаў на працягу пяці месяцаў.
Пасьля публікацыі відэа ў справу ўмяшаліся сталічныя ўлады, яны ж апублікавалі новы ролік. У ім дырэктар прадпрыемства Андрэй Блахін выбачаўся перад людзьмі. Як вынікае са словаў чыноўнікаў, сталічныя ўлады ведалі пра сытуацыю з заробкамі яшчэ летась.
23 лютага стала вядома, што камбінат пачаў выплочваць супрацоўнікам запазычанасьць у заробку за некалькі месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як пасьпяховае прадпрыемства дакацілася да запісу роліка у TikTok пра нявыплату заробкаў