Такія лічбы прыводзіць Агенцтва ЭЗ у пытаньнях прытулку.
Зь іх міграцыйныя ўлады 27 краін – сяброў ЭЗ, Швайцарыі і Нарвэгіі разгледзелі 4299 заявак ад беларусаў. Станоўчыя рашэньні былі вынесеныя ў 81% выпадкаў, гэта значыць, што прытулак у Эўразьвязе атрымалі 3482 чалавекі. 2945 заявак беларусаў яшчэ знаходзяцца на разглядзе.
Часьцей за ўсё беларусы зьвярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Нямеччыны і Літвы.
Пасьля 2020 году колькасьць беларусаў, якія зьвяртаюцца падаюць заяўкі на атрыманьне міжнароднай абароны, вырасла ў разы: у 2019-м колькасьць першых заявак на прытулак у ЭЗ не перавышала тысячы, у 2023-м яна ўпершыню дасягнула 5 тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавекАгулам краіны ЭЗ, Швайцарыя і Нарвэгія ў 2023 годзе атрымалі 1,14 мільёна заяваў на наданьне міжнароднай абароны (на 18% больш, чым у 2022 годзе). Пры гэтым у сярэднім толькі 43% гэтых заявак задаволілі, тым ня менш гэта самы вялікі паказчык за апошнія 7 гадоў. Больш за ўсё заяваў падалі грамадзяне Сырыі, другая па велічыні група заяўнікаў — афганцы. Да канца году павялічылася колькасьці заяваў ад палестынцаў.
Нямеччына працягвала атрымліваць найбольшую колькасьць заявак у абсалютным вымярэньні (334 тысячы), а пад найбольшым ціскам у параўнаньні з колькасьцю насельніцтва знаходзіўся Кіпр (12 тысяч заяваў аб прытулку).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аналітыкі падлічылі колькасць беларусаў у Польшчы — 310 тысяч чалавек, зь іх летась прыехала 60 тысяч