Белстат апублікаваў справаздачу пра занятасьць беларусаў у 2023 годзе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль 70% беларусаў занятыя ў эканоміцы Беларусі, а ўзровень беспрацоўя складае 3,5%. Сярод беспрацоўных больш мужчын, а жанчыны часьцей маюць больш за адну працу.
Беспрацоўныя
Паводле Белстату, узровень беспрацоўя ў Беларусі сярод працаздольнага насельніцтва — 3,5%, такі ж узровень беспрацоўя сярод насельніцтва ва ўзросьце ад 15 да 74 гадоў. СЯрод насельніцтва працаздольнага ўзросту беспрацоўных жанчын — 2,7%, беспрацоўных мужчын у абедзьвюх групах — 4,1%.
Партрэт сярэднестатыстычнага беспрацоўнага ў Беларусі: 39-гадовы мужчына, які жыве ў горадзе, мае прафэсійна-тэхнічную адукацыю (34,2%). Сярод беспрацоўных жанчын большасьць мае вышэйшую адукацыю — 29,4%.
Большасьць беспрацоўных — сярод маладых. Большасьць беспрацоўных мужчын — ва ўзроставай групе ад 15 да 29 гадоў (31%). Падобная лічба сярод беспрацоўных жанчын — 31,6% маюць ад 15 да 29 гадоў.
У студзені 2024 году ў Беларусі былі занятыя 4,129 мільёна чалавек. 10 гадоў таму занятых у эканоміцы Беларусі было 4,6 млн чалавек — за гэты час іх колькасьць скарацілася амаль на 500 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавекЗанятыя
Паводле Белстату, тыповы партрэт занятага ў эканоміцы беларуса — 42-гадовая жанчына, жыве ў горадзе, мае вышэйшую адукацыю, працуе ў сфэры паслугаў.
Агульны ўзровень занятасьці сярод насельніцтва працаздольнага ўзросту — 83,6%, сярод насельніцтва ва ўзросьце ад 15 да 74 гадоў — 67,3%.
9,3% занятых у беларускай эканоміцы мужчын старэйшыя за 60 гадоў. Сярод жанчын доля меншая — 5,9%.
Большасьць занятых у Беларусі, згодна са статыстыкай Белстату, гарадзкія жыхары — 79,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Павінны вучыцца і працаваць тут». Лукашэнка запатрабаваў спыніць выезд моладзі на навучаньне зь БеларусіАдукацыя
Сярод занятых мужчын 29,4% маюць вышэйшую адукацыю, сярод жанчын адсотак значна вышэйшы — 42,1%.
69,8% беларусаў, якія маюць дадатковую працу — жанчыны.
Амаль усе беларусы — 95,5% занятага насельніцтва — працуюць паводле найму. З тых 4,5%, што працуюць на сябе, толькі 0,8% маюць наёмных працаўнікоў.
Валянтэры
Таксама жанчыны больш занятыя ў валянтэрстве. Галоўная галіна — дапамога бяздомным жывёлам — у ёй занятыя 53,9% жанчын-валянтэрак. Сярод мужчын жывёлам дапамагаюць 24,1%.
Мужчынаў больш у сацыяльнай галіне (16,5%), жанчын у гэтай сфэры — 13,3%, на добраўпарадкаваньні і ачыстцы населеных пунктаў — 19,7% мужчын, жанчын тут толькі 6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені ў Беларусі зьнізіліся сярэднія заробкі, найбольш у ІТ. Расказваем, чаму так адбылося і што тармозіць эканоміку