Пастар эвангельскай царквы Новалукомля Аляксандар Зарэцкі атрымаў 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджваньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць), паведамляе «Хрысьціянская візія».
Пра затрыманьне пастара стала вядома 23 лютага. Тады паведамлялі, што яго затрымалі за тое, што падчас набажэнстваў у ягонай грамадзе гучала малітва за спыненьне вайны ва Ўкраіне.
Раней з гэтай нагоды мясцовыя ідэолягі неаднаразова выказвалі пастару прэтэнзіі і пагражалі перасьледам.
Незадаволенасьць уладаў выклікала і тое, што пастар адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных акцыях, якія яны ладзяць.
Зарэцкага і ягоную грамаду сілавікі перасьледуюць ня першы раз. У ліпені 2021 году ў пастара быў ператрус, 20 красавіка 2023 году яго затрымалі па арт. 19.11 КаАП РБ за падабайкі і камэнтары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 лютага: затрымалі пастара з Новалукомля, які маліўся за ЎкраінуУ Быхаве затрымалі і адправілі пад варту 54-гадовага мужчыну — ён сарваў чырвона-зялёны сьцяг
Паводле інфармацыі Быхаўскай пракуратуры, у ноч з 16 на 17 лютага ў вёсцы Новы Быхаў мужчына ішоў паўз краму, на якой вісеў чырвона-зялёны сьцяг з арнамэнтам.
Нібыта «жадаючы прадэманстраваць сваё абразьлівае стаўленьне да дадзенага сымбаля», быхаўчанін хацеў спачатку зьбіць яго палкай. Калі яму гэта не ўдалося, ён з дапамогай лесьвіцы дацягнуўся да сьцяга і выламаў яго з дрэўкам. Чырвона-зялёнае палотнішча ён схаваў на гарышчы гаспадарчай пабудовы.
Празь некалькі дзён мужчыну затрымалі. Яму прад’явілі абвінавачаньне паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу Беларусі (зьдзек зь дзяржаўнай сымболікі), паведамляе MAYDAY.TEAM.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 лютага: фітнэс-трэнэра Аляксандра Якуту асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі»57-гадовага чыгуначніка зь Берасьця асудзілі за «лайкі» ў «Одноклассниках»
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Справу разглядала судзьдзя Іна Клышпач, паведамляе «Вясна».
Дзяржаўнае абвінавачваньне падтрымаў пракурор Ягор Кронда, які запрасіў для Генадзя адзін год і шэсьць месяцаў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд агучвалі на пасяджэньні 26 лютага, але які ён быў, праваабаронцам невядома.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 году паставіў рэакцыю «лайк» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 лютага: затрымалі пастара з Новалукомля, які маліўся за Ўкраіну