«Прадугледжваецца, што ў пілётным праекце паэтапнага ўвядзеньня адзінай школьнай формы возьмуць удзел больш як 40 тысяч дзяцей з 50 установаў адукацыі Менску», — паведамляе прэс-служба ведамства.
У «Беллегпраме» распрацавалі тры варыянты школьнай формы для розных узроставых груп:
- малодшая школьная група (1–4 клясы);
- старэйшая школьная група (5–8 клясы);
- падлеткавая школьная група (9–11 клясы).
«Выпрабоўваць» новую школьную форму пачнуць вучні сярэдняй школы № 48 і гімназіі № 36 у Менску. З улікам заўваг і прапановаў калекцыю дапрацуюць, паабяцалі ў «Беллегпраме».
На прэзэнтацыі калекцыі прысутнічалі старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў, яго намесьніца Надзея Лазарэвіч, міністар адукацыі Андрэй Іванец і старшыня канцэрну «Беллегпрам» Тацяна Лугіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менгарвыканкам прапануе ўвесьці школьную форму з афіцыйнай сымболікайІдэю ўвесьці аднолькавую для ўсіх школьнікаў форму Менгарвыканкам агучыў улетку 2023 году. Тады плянавалі стварыць 5–10 мадэляў адзінай школьнай формы. Таксама плянавалася, што на форме будзе чырвона-зялёная сымболіка, якая, на думку ідэолягаў, дапаможа дзецям усьвядоміць «сваю прыналежнасьць да гэтай дзяржавы».
На фота цяперашніх узораў формы прысутнічае круглая нашыўка ў чырвона-зялёных колерах, але цяжка разгледзець дакладна, што на ёй намалявана.