Надзвычайнае здарэньне адбылося 26 лютага на першым рудаўпраўленьні «Беларуськалію».
«На рудніку Першага рудаўпраўленьня, у начную зьмену, пры правядзеньні рамонтных работ на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Шыбут Аляксандар 1979 году нараджэньня. Прыносім свае спачуваньні родным і блізкім Аляксандра», — паведамляецца ў пабліку першага рудаўпраўлення ў сацсетцы «УКантакце».
Афіцыйнай інфармацыі ад «Беларуськалію» пра няшчасны выпадак няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На шахце ў Салігорскім раёне «захрасла» транспартная кабіна, цяжка траўмаваныя пяць работнікаў. СК завёў справу