ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104» – яна абслугоўвае экраны, на якіх учора паказалі зварот Ціханоўскай, паведамляе «Вясна».
Ніхто з затрыманых ня кажа на прымусовых відэа пра ўчорашнія падзеі – іх затрымалі нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе.
Учора больш як 2000 экранаў у Беларусі паказалі зварот Сьвятланы Ціханоўскай – як паведамлялася, гэта адбылося з дапамогай арганізацыі «BelPol».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зварот Ціханоўскай да беларусаў трансьлявалі ў беларускіх крамах