У Кіеве праходзіць форум «Украіна. 2024 год». У рамках гэтага мерапрыемства адбылася прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Украінская служба Радыё Свабода ладзіла жывы эфір з прэс-канфэрэнцыі.
Фрагмэнты адказаў Зяленскага:
- Мы ня хочам, каб нам навязвалі якія заўгодна «формулы міру». Ініцыятыва тут можа ісьці толькі ад Ўкраіны. Мы падрыхтуем такія прапановы з нашымі партнэрамі.
- [На пытаньне, ці гатовы ён да перамоваў з Пуціным]. Ці можна размаўляць з глухім чалавекам? Ці можна гаварыць з чалавекам, які забівае сваіх апанэнтаў?
- Мы прапануем плятформу, дзе [Пуцін] зможа прыняць, што ён прайграў гэтую вайну і што гэта была вялікая памылка.
- Калі Ўкраіна прайграе ў вайне, у нас ня будзе магчымасьцяў для існаваньня.
- Пуцін бачыць сябе ва ўладзе да 2030 году, а мы б хацелі пакончыць зь ім раней.
- [У адказ на пытаньне пра пэрспэктывы паставак Украіне армейскіх тактычных ракетных комплексаў (ATACMS)] «Мы разумеем, навошта яны нам патрэбныя, і Расея разумее, што мы з гэтым будзем рабіць. Мы вельмі доўга працуем над зброяй далёкага дзеяньня. Калі дазволіце, я адкажу вам агульна: я станоўча стаўлюся да нядаўняй рэакцыі нашых партнэраў адносна гэтай зброі».
- Падтрымліваць Украіну трэба зараз, а не «да канца». Інакш канец можа быць блізка.
- У канцы наступнага году на Харкаўскім кірунку перавага расейскага боку ў артылерыі была 1 да 12. Цяпер яна прыблізна 1 да 7. Пакуль суадносіны ня будуць прыблізна 1 да 1.5-2, мы ня зможам вяртаць тэрыторыі.
- Калі суадносіны па зброі на нейкіх кірунках будуць 1 да 1, мы абавязкова пакажам вынік, як было ўжо ня раз.
- Падыходы Эўропы зьмяніліся да лепшага за апшнія некалькі месяцаў. Эўрапейскія лідэры зразумелі, што Пуцін ня толькі наш, але і іх вораг.
- 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінула ў гэтай вайне. Расейскіх вайскоўцаў загінула каля 180 тысяч, а разам з параненымі страты Расеі складаюць да 500 тыся чалавек. [Колькасьць параненых украінскіх вайскоўцаў Зяленскі назваць адмовіўся]
- Загінулі дзясяткі тысяч цывільных грамадзян Украіны, у тым ліку на акупаваных тэрыторыях. Дакладных лічбаў мы ня маем і даведаемся іх толькі пасьля перамогі.
- Трэба зрабіць Пуціна бедным. Для яго грошы гэта №1. Гэта ягонае слабае месца. Калі замарожаныя на Захадзе грошы Расеі перададуць Украіне, гэта моцна паслабіць Пуціна.
- 4 украінскія брыгады, якія летась рыхтаваліся да контарнаступу, дагэтуль не атрымалі вайсковую тэхніку, пра якую было дамоўлена з заходнімі партнэрамі.
- Расея загадзя атрымала ў сваё распараджэньне пляны ўкраінскага контарнаступу