Уладзімір Зяленскі запісаў свой зварот да ўкраінцаў на мабільны тэлефон, стоячы на фоне самалётаў, зьнішчаных падчас баёў. «Менавіта адсюль павінна было пачацца тое самае „Кіеў і Украіну за 3 дні“. Два гады таму мы агнём сустракалі тут варожы дэсант. Праз два гады мы сустракаем тут нашых сяброў і партнэраў», — сказаў Зяленскі.
Свае словы ён суправадзіў сумеснымі кадрамі з прэм’ер-міністрамі Італіі, Канады, Бэльгіі і кіраўніком Эўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляйен, якія прыехалі ва Ўкраіну ў другую гадавіну ўварваньня.
«Дарагія вялікія людзі вялікай краіны, я бязьмерна ганаруся кожным з вас. Я захапляюся кожным з вас. Я веру ў кожнага з вас. Любы нармальны чалавек хоча, каб вайна скончылася. Але ніхто з нас не дазволіць Украіне загінуць», — сказаў у звароце да народу ўкраінскі прэзыдэнт. Ён выказаў упэўненасьць у тым, што Ўкраіна пераможа. Зяленскі зрабіў акцэнт на «справядлівым міры на ўкраінскіх умовах».
Уладзімір Зяленскі падзякаваў, у тым ліку, людзям у іншых краінах, якія «падтрымліваюць Украіну і праўду».
Па словах Зяленскага, за два гады Ўкраіна стала «на 730 дзён бліжэй да перамогі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 2-ю гадавіну паўнамаштабнага ўварваньня расейцы атакавалі ракетамі Адэсу, ёсьць загінулы і параненыяУ лістападзе 2022 года Ўладзімір Зяленскі прадставіў украінскую «формулу міру» — дакумэнт з дзесяці пунктаў, закліканы знайсьці шляхі завяршэньня вайны і стварыць умовы рэжыму бясьпекі, пры якім далейшыя войны ў Эўропе былі б немагчымыя. У Маскве ініцыятыву назвалі непрымальнай — апроч іншага, «формула міру» прадугледжвае вывад расейскіх войскаў з усёй міжнародна прызнанай тэрыторыі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 2 мільёны дзяцей пакінулі Ўкраіну праз паўнамаштабнае ўварваньне Расеі