Сёньня міністар замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з прэзыдэнтам Зымбабвэ Эмэрсанам Мнангагвам у Харарэ, сталіцы Зымбабвэ.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу МЗС.
Прэзыдэнт Зымбабвэ перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Аляксандру Лукашэнку і запэўніў, што «абавязкова прыедзе ў Беларусь» зь візытам, «толькі не зімой, лепш летам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Посьпехі там, дзе не было Лукашэнкі. Як Беларусь гандлюе з Афрыкай22 лютага ў Харарэ адбылося першае пасяджэньне сумеснай сталай камісіі ў супрацоўніцтве Беларусі і Зымбабвэ пад старшынствам Алейніка і міністра замежных справаў і міжнароднага гандлю Зымбабвэ Фрэдэрыка Шавы.
26 студзеня 2024 года стала вядома, што міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў падпісаў у Зымбабвэ мэмарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзьвюх краін.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зымбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных зьвестак па двухбаковым тавараабароце пакуль няма. Па выніках 2022 году аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн даляраў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Датычнасьць да разгрому Tut.by, вывезеныя «паліцаямі з бчб-павязкамі» продкі. Расказваем пра новых амбасадараў у Кітаі і ЗымбабвэЭкс-кіраўнік Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК Ігар Маршалаў прызначаны амбасадарам у Зымбабвэ летась у лістападзе.